Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднаго з дырэктараў найбуйнейшай у Беларусі ІТ-кампаніі ЕРАМ пакаралі на 15 сутак арышту за ўдзел у пратэстах


Офіс ЕРАМ у Менску.

У Менску асудзілі затрыманага падчас разгонаў маршаў пратэсту 22 лістапада аднаго з дырэктараў ІТ-кампаніі ЕРАМ Ігара Аўсяніка.

Пра гэта сьведчаць матэрыялы Праваабарончага цэнтра «Вясна».
Акрамя таго, у Telegram-канале «Спісы Затрыманых» зьявілася чарговае паведамленьне па выніках некалькіх судоў Менску. У ім сярод іншага ёсьць абзац:

«Суд Кастрычніцкага раёна, судзьдзя Рудэнка А.А., судзіў Аўсянік І.В. арт 23.34, ёсьць 2 дзяцей. Па скайпе, з адвакатам (за 22 лістапада 2020 года). Віну не прызнаў, вынік 15 сутак».

Гэтае імя ёсьць у сьпісе затрыманых на сайце Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Ягоная жонка пацьвердзіла сайту dev.by затрыманьне, але пры якіх умовах гэта здарылася, яна ня ведае. Аўсянік быў у Першамайскім РУУС Менску, потым яго перавезьлі ў турму на Акрэсьціна.

Ігар Аўсянік працуе ў EPAM 22 гады, цяпер ён кіруе праектамі кампаніі ў Індыі, Нідэрляндах, Мэксыцы, Кітаі, Віетнаме.


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG