Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воўчыне аднавілі і асьвяцілі касьцёл, дзе хрысьцілі і пахавалі апошняга караля Рэчы Паспалітай


Касьцёл у Воўчыне, травень 2019.

22 лістапада ў мястэчку Воўчын каля Берасьця адбылося асьвячэньне адбудаванага Траецкага касьцёла і першая сьвятая імша ў ім пасьля вялікага перапынку, паведамляе сайт Беларускай каталіцкай царквы.

Абрад дабраслаўленьня адноўленага храма адправіў пінскі біскуп Антоні Дзям’янка.

Траецкі касьцёл бы пабудаваны ў 1729–1731 гадах за сродкі кракаўскага кашталяна Станіслава Панятоўскага. Калі ў яго нарадзіўся сын Станіслаў Аўгуст, які стаў апошнім каралём Рэчы Паспалітай, супольнай польскай-літоўскай дзяржавы, яго хрысьцілі ў гэтым храме.

У 1938 годзе парэшткі Панятоўскага, які памёр у Пецярбургу, перадалі ўладам Польшчы (Воўчын тады быў часткай яе тэрыторыі) і пахавалі ў гэтым касьцёле.

У сярэдзіне 1950-х гадоў касьцёл закрылі і перадалі калгасу, які выкарыстаў яго як склад. Пахавальня апошняга караля была разрабаваная. У 1988-м парэшткі караля Панятоўскага перадалі ў Варшаву.

У 2007-м будынак перадалі вернікам, праз два гады пачалося аднаўленьне касьцёла, якое цяпер завяршылася.

Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні манарх Рэчы Паспалітай (1764–95).
Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні манарх Рэчы Паспалітай (1764–95).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG