Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць прыхільнікаў саюзу з Расеяй абрынулася на 11% за месяц


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У лістападзе прыхільнікаў саюзу з Расеяй у Беларусі стала меней на 11% у параўнаньні зь верасьнем. Пра гэта паведаміў доктар сацыялягічных навук Андрэй Вардамацкі расейскаму выданьню «Коммерсантъ».

1008 рэспандэнтам задалі пытаньне: «На ваш погляд, у якім саюзе дзяржаў было б лепей жыць народу Беларусі — у Эўрапейскім Зьвязе ці ў саюзе з Расеяй?»

  • За саюз з Расеяй выступаюць 40% беларусаў (было 51,6%).
  • За арыентацыю на Эўропу — 33% (было 26,7%).

Статыстычная хібнасьць апытаньня 3,2%.

Так грамадзтва адрэфлексавала крокі Масквы, скіраваныя на падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, лічыць Вардамацкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG