Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянтэры: пасьля разгону дэманстрацый у Менску шпіталізавалі 6 чалавек


Сілавікі на маршы 22 лістапада

Тэлеграм-канал spiski_okrestina апублікаваў зьвесткі пра шпіталізаваных пасьля разгону шэсьцяў удзельнікаў акцый пратэсту ў Менску, пры якім сілавікі выкарыстоўвалі спэцсродкі.

У сьпісе шэсьць чалавек:

  • Ягор Камісараў шпіталізаваны ў Бальніцу хуткай дапамогі. Была інфарамцыя, што ён быў у непрытомнеым стане.
  • Пятро Жогаль і Ўладзімер Сідорын быў вывезены на машыне хуткай дапамогі з Першамайскага РУУС Менска.
  • Мікалая Цяцеркіна шпіталізавалі ў Бальніцы хуткай дапамогі з Кастрычніцкага РУУС.
  • Тупчын А.Л. з Фрунзенскага РУУС.
  • Дзяўчыну (прозьвішча невядомае) з Партызанскага РУУС.

22 лістапада зьявілася відэа з Савецкага РУУС Менску, куды сілавікі прывезьлі грамадзян, затрыманых на 15-м нядзельным маршы супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту.

На відэа невядомы ў цывільным цягне затрыманага грамадзяніна з будынку, пры гэтым іншых людзей ужо паставілі да сьценкі і прымусілі трымаць рукі ўгору.

Цягам апошніх месяцаў было шмат заяваў пра катаваньні ў РУУС і турмах. У Сьлеччы камітэт было пададзена больш за 2000 скаргаў на катаваньні. Некалькі людзей загінулі. Ніводнай крымінальнай справы па гэтых фактах не заведзена.

Пасьля затрыманьня ў Цэнтральным РУУС Менска памёр зьбіты актывіст Раман Бандарэнка, якога невядомыя ў цывільным выкралі ля ягонага дому на «плошчы Перамен» у Менску.

Крымінальнай справы па факце гэтага забойства таксама няма, затое завялі справу на лекара і журналіста, якія апублікавалі зьвесткі пра стан пабітага актывіста.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG