Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні прайшлі акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і парасонамі


У Горадні 22 лістапада прайшлі невялікія акцыі пратэсту. У цэнтры па Савецкай вуліцы шпацыравалі людзі зь чырвона-белымі парасонамі і амапаўцы.

Гарадзенцы падтрымалі новы фармат пратэсту для краіны. Яны зьбіраліся ў сваіх раёнах каля дарог на прыпынках зь бел-чырвона-белымі сьцягамі або хадзілі па сваім раёне маршам, рабілі фота, пасьля разыходзіліся.

У цэнтры гораду, як звычайна па нядзелях, стаялі аўтазакі, міліцэйскія аўтобусы, вайсковая машына. Перакрылі турнікетамі Савецкую плошчу. Па Савецкай вуліцы хадзілі некалькі амапаўцаў і начальства міліцыі: намесьнік начальніка УУС Горадзенскага аблвыканкаму Віталь Стасюкевіч і начальнік горадзенскага АМАПу Віктар Краўцэвіч.

Людзі гулялі туды-сюды шмат разоў невялікімі групамі па Савецкай вуліцы і цэнтры гораду. Некаторыя трымалі кветкі і чырвона-белыя парасоны, былі ў чырвонай і белай вопратцы. Некалькі разоў гучна крычалі ў цэнтры «Жыве Беларусь». Тэлеграм-каналы паведамлялі пра адзінкавыя затрыманьні ў Горадні.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG