Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі ў Менску выкарысталі спэцсродкі супраць дэманстрантаў. ВІДЭА


На маршы пратэсту ў Менску 26 кастрычніка.

У Менску ў розных раёнах Менска сабраліся калёны людзей, якія праходзяць лякальнымі маршамі пратэсту супарць фальсыфікацыі выбараў і гвалту.

Людзі нясуць нацыянальную сымболіку, некаторыя ідуць зь дзецьмі, з каляскамі, сабакамі. Машыны сігналяць на знак падтрымкі.

Супраць людзей, якія стаяць у раёне мэтро «Каменная горка», сілавікі прымянілі спэцсродкі. Спэцсродкі супраць мірных пратэстоўцаў ужывалі і ў Малінаўцы, і на праспэкце Дзяржынскага ў Менску, стрэлы чулі ў Масюкоўшчыне.

У МУС Беларусі пацьвердзілі прымяненьне спэцсродкаў у Менску.

«Супрацоўнікі міліцыі неаднаразова папярэджвалі аб незаконнасьці ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах і нагадвалі аб выкананьні Правіл дарожнага руху», – гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Колькі чалавек сёньня затрымалі, у МУС не паведамляюць.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» па стане на 17:00 сабраў больш за 140 прозьвішчаў затрыманых у гэты дзень на акцыі ў Менску, а таксама ў іншых гарадах Беларусі на рэгіянальных акцыях.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG