Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску сьпілавалі вежу, падобную да Эйфэлевай, якую людзі пафарбавалі ў нацыянальныя колеры. ВІДЭА


Бел-чырвона-белую вежа ў менскім мікрараёне «Ўсход» да прыезду супрацоўнікаў МНС 22 лістапада.
Бел-чырвона-белую вежа ў менскім мікрараёне «Ўсход» да прыезду супрацоўнікаў МНС 22 лістапада.

Бел-чырвона-белую вежу ў менскім мікрараёне Ўсход дэмантавалі.

На ўсходзе Менску некалькі разоў людзі перафарбоўвалі ў бел-чырвона-белыя колеры мясцовую адметнасьць, мэталічную вежу, зробленую на ўзор Эйфэлевай.

Спачатку камунальныя службы яе пафарбавалі ў шэры, а наступны раз вырашылі не перафарбоўваць, а проста сьпілаваць. Вядомыя таксама выпадкі дэмантажу садовых лавак, якія людзі афарбоўвалі ў нацыянальныя колеры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG