Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: У Мазыры за два дні затрымалі 8 чалавек


Пікет у Мазыры 27 кастрычніка
Пікет у Мазыры 27 кастрычніка

20 лістапада з інтэрвалам 10 хвілін у Мазырскі РАУС выклікалі шэсьць работнікаў нафтаперапрацоўчага заводу. І ўсіх затрымалі, паведаміла «Палеская Вясна».

27 кастрычніка на пікет каля НПЗ з плякатамі «Мы — флягман», «Жыве Беларусь!», Мы — народ супраць гвалту» і «Мы адзіныя» выйшлі 9 чалавек, сярод іх былі і затрыманыя работнікі.

  • Аляксандар Ганчар, вядучы інжынэр,
  • Аляксандар Жыгадла, інжынэр-праграміст,
  • Тацяна Казловіч, тэхнік уліку,
  • Міхаіл Калодзенец, вядучы інжынэр,
  • Віталь Старушэнка, інжынэр-тэхноляг,
  • Уладзімер Чурыла, вядучы інжынэр.

21 лістапада затрымалі эканаміста заводу Мікалая Жлобу.

20 лістапада ня выйшла з РАУС Аліна Яраховіч, якая была каля таго месца, дзе 15 лістапада затрымалі ўдзельнікаў акцыі памяці Рамана Бандарэнкі.

Імя яшчэ аднаго затрыманага 20 лістапада праваабаронцам высьветліць не ўдалося.

Паводле падлікаў «Нашай нівы», за час пратэстаў затрымалі амаль 30 тысяч чалавек. І гэтыя толькі тыя выпадкі, пра якія вядома.

Што вядома пра сьмерць Рамана Бандарэнкі

Раман Бандарэнка
Раман Бандарэнка
  • Невядомыя ў масках пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі ў двары на вуліцы Чарвякова ўвечары 11 лістапада.
  • Пасьля вэрбальнага канфлікту зь мясцовымі жыхарамі невядомыя пачалі нападаць і біць жыхароў. Каля 22:16 некалькі чалавек забралі і зьвезьлі на бусах, падобных да тых, якімі карыстаюцца сілавікі.
  • Паводле непацьверджанай інфармацыі, каля 1,5 гадзіны Бандарэнка знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС Менску.
  • У 0:05 Раман Бандарэнка паступіў у лякарню хуткай мэдычнай дапамогі зь вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, ударамі, абдзірынамі.
  • Паводле лекараў, ён быў у затарможаным стане, але ў апэрацыйную яго ўжо прывезьлі ў коме. Апэрацыя цягнулася некалькі гадзін.
  • Раман быў у крытычным стане.
  • ​ГУУС Менгарвыканкаму сьцьвярджае, што міліцыя прыбыла на месца толькі пасьля здарэньня. Рамана знайшлі непрытомнага і выклікалі хуткую. Адзін са сьведак здарэньня расказаў Свабодзе, што міліцыя прыяжджала яшчэ тады, калі невядомыя зразалі стужкі, «аднак хутка зьехала, нічога не зрабіўшы».
  • Сьледчы камітэт заявіў, што мужчына быў пʼяны. Аднак мэдыкі гэтую заяву абверглі — у крыві Бандарэнкі алькаголю не было.
  • 19 лістапада затрымалі журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна. Кацярына Барысевіч была аўтаркай артыкула, дзе гаварылася, што ў крыві загінулага Рамана Бандарэнкі не было алькаголю. Інфармацыю пра гэта ёй перадаў лекар Арцём Сарокін. Пачатак суду над імі прызначаны на 19 лютага.
  • 18 лютага 2021 году, на соты дзень пасьля сьмерці Рамана, Генпракуратура паведаміла яго маці Алене Бандарэнцы, што па факце сьмерці яе сына пачалі крымінальную справу.
  • 17 верасьня 2021 справу прыпынілі«з прычыны неўстанаўленьня асобы, якая падлягае прыцягненьню ў якасьці абвінавачанага».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG