Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская запускае працэс прызнаньня ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі


Ілюстрацыйнае фота

У рамках рабочага візыту ў Нідэрлянды Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь міністрам замежных спраў Стэфанам Блокам.

Яны абмеркавалі міжнародныя расьсьледаваньні супраць злачынстваў рэжыму ў Беларусі і запуск працэсу прызнаньня сілавых структур АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Ціханоўская: Калі ГУБАЗіК і АМАП ператварыліся ў злачынныя банды, мы пачынаем працэдуру прызнаньня гэтых арганізацый экстрэмісцкімі ці тэрарыстычнымі. Усе супрацоўнікі, якія ня звольняцца да заканчэньня расьсьледаваньня, будуць прызнаныя саўдзельнікамі і атрымаюць санкцыі і арышт маёмасьці. На амністыю змогуць разьлічваць толькі тыя сілавікі, якія пяройдуць на бок народу.

Стэфан Блок і Сьвятлана Ціханоўская
Стэфан Блок і Сьвятлана Ціханоўская

Стэфан Блок выказаў гатоўнасьць дапамагчы ў гэтым кірунку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG