Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка адказаў на абвінавачаньні яго ў фашызьме


Лукашэнка ў Астраўцы 7 лістапада 2020 г. Ілюстрацыйнае фота

Адказваючы ў Гомлі на пытаньне пра лёзунгі апанэнтаў, дзе ягоную ўладу прыраўноўваюць да фашызму, Аляксандар Лукашэнка сказаў:

«Што тычыцца фашызму, да мяне гэта ніяк не прыляпіць. Бо я інтэрнацыянальны чалавек. Вы ж бачыце маю палітыку. Я заўсёды ганарыўся тым, што ў нас няма бойкі, супярэчнасьцяў паміж рознымі нацыянальнасьцямі. А ў нас пад 100 нацыянальнасьцяў жывуць. Я заўсёды ганарыўся тым, што ў нас міжканфэсійны мір. Я заўсёды казаў, гэта мой лёзунг перадвыбарчы і ў выбары, — кожны павінен знайсьці сваю дарогу да храму. Таму я не нацыяналіст, а фашызм — гэта найвышэйшая форма нацыяналізму. Фашыстам можа быць заўзяты нацыяналіст. Гэта не да мяне».

Сьведкі ня раз расказвалі, які сілавікі пры затрыманьні пазначалі беларускамоўных фарбай і білі нашмат больш жорстка.

Яшчэ ў пачатку свайго прэзыдэнцтва ў інтэрвію журналістам нямецкай газэты Handelsblatt Лукашэнка казаў: «Ня ўсё толькі дрэннае было зьвязана ў Германіі зь вядомым Адольфам Гітлерам. Нямецкі парадак фармаваўся стагодзьдзямі, пры Гітлеру гэтае фармаваньне дасягнула найвышэйшага пункту. Гэта тое, што адпавядае нашаму разуменьню прэзыдэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзыдэнта».

Нямецкія журналісты не наважыліся апублікаваць гэтыя словы ў газэце. Потым Лукашэнка адмаўляў, што казаў такое, а аўдыёзапіс назваў падробленым.

20 лістапада Лукашэнка наведвае «Гомсельмаш».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG