Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cілавікі не далі людзям з інваліднасьцю правесьці чарговы марш у Менску


Марш людзей з інваліднасьцю. 5 лістапада. Ілюстрацыйнае фота.

Паводле ацэнак журналістаў, на акцыю сабралася каля дзесяці чалавек. Людзі плянавалі пачаць шэсьце з плошчы Калініна і прайсьці па праспэкце Незалежнасьці.

Аднак прайсьці на плошчу ім не дазволілі людзі ў чорнай вопратцы — перакрылі дарогу. Удзельнікі маршу вымушаныя былі павярнуць на вуліцу Калініна. Яны прайшлі па вуліцы Кузьмы Чорнага ў бок вуліцы Сурганава. Іх суправаджалі мікрааўтобусы зь сілавікамі, паведамляе БелаПАН.

Тэлеграм-канал СІБ («Сьмелыя інваліды Беларусі») разьмясьціў некалькі відэа, на якіх, сярод іншага, відаць, што на маршы сілавікі затрымалі маладую жанчыну і пасадзілі ў мікрааўтобус. Відавочцы кажуць, што затрымалі дзьвюх жанчын.

Тыдзень таму назад, 12 лістапада, людзям з інваліднасьцю таксама не дазволілі правесьці марш. Некалькі дзясяткаў дэманстрантаў, сярод якіх былі вазочнікі і людзі на мыліцах, традыцыйна сабраліся ў 14.00 каля Чырвонага касьцёла і накіраваліся ў бок праспэкту Незалежнасьці. На рагу гатэля «Менск» дарогу ім перагарадзілі сілавікі ў чорным. Удзельнікі маршу разьвярнуліся і пайшлі назад на плошчу. Сілавікі рушылі за імі. Удзельнікі акцыі некаторы час хадзілі па пэрымэтры плошчы, потым зайшлі ў касьцёл.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG