Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты ААН заклікалі ўлады Беларусі расьсьледаваць гвалт супраць пратэстоўцаў


Пратэсты ў Менску, жнівень 2020
Пратэсты ў Менску, жнівень 2020

Экспэрты ААН у галіне правоў чалавека лічаць, што ўлады Беларусі мусяць расьсьледаваць, наколькі законнымі былі дзеяньні сілавікоў падчас акцый пратэсту ў краіне. Пра гэта гаворыцца ў іх заяве, распаўсюджанай у чацьвер у Жэнэве.

«Я рашуча асуджаю шырокамаштабныя парушэньні беларускімі ўладамі правоў на мірныя сходы, свабоду думкі і выказваньня, а таксама права на ўдзел у публічных справах, — заявіла спэцыяльная дакладчыца ў пытаньнях правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. — Правы мірных пратэстоўцаў, абаронцаў правоў чалавека, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і журналістаў застаюцца неабароненымі ад непрапарцыйна гвалтоўных і відавочна незаконных дзеяньняў сілавікоў».

«Улады мусяць правесьці хуткае, дбайнае, незалежнае і бесстароньняе расьсьледаваньне законнасьці дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі», — адзначылі экспэрты. Яны сьцьвярджаюць, што ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня «звычайнай зьявай» сталі катаваньні і жорсткае абыходжаньне з удзельнікамі мірных пратэстаў. Паводле іх, гэткія дзеяньні «суправаджаюцца беспакаранасьцю, якая вынікае зь нежаданьня ўладаў праводзіць належныя крымінальныя расьсьледаваньні па заявах пра катаваньні».

Заяву падпісалі 10 экспэртаў ААН, у тым ліку спэцдакладчык па пазасудовых пакараньнях сьмерцю Агнэс Каламар, а таксама яе калегі, якія займаюцца абаронай правоў на свабоду думкі — Ірэн Хан, сытуацыяй у галіне правоў чалавека ў Беларусі — Анаіс Марэн, пытаньнем пра катаваньні — Нільс Мэльцэр, і ўдзельнікі рабочай групы ААН па адвольных затрыманьнях.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG