Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў амбасадарамі былых высокапастаўленых сілавікоў і кіраўніка Мытнага камітэту

Андрэй Раўкоў
Андрэй Раўкоў

Аляксандра Канюка прызначалі паслом Беларусі ў Армэніі, Андрэй Раўкоў узначаліць дыпляматычнае прадстаўніцтва ў Азэрбайджане, Юры Сянько — у Кітаі.

Аляксандар Лукашэнка прызначыў новых амбасадараў у Армэнію, Азэрбайджан і Кітай. Гэтыя пасады зоймуць два былыя высокапастаўленыя сілавікі і кіраўнік Мытнага камітэту, паведамляе блізкі да прэс-службы Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул Первого».

Аляксандра Канюк прызначаны паслом Беларусі ў Армэніі, Андрэй Раўкоў узначаліць дыппрадстаўніцтва ў Азэрбайджане, Юры Сянько — у Кітаі,

Раней Аляксандар Канюк цягам дзевяці гадоў узначальваў Генэральную пракуратуру Беларусі. У верасьні яго зьмяніў Андрэй Швед. Лукашэнка тады сказаў, што Канюк — «чалавек надзейны», ведае шмат моў і мае «жаданьне папрацаваць у дыпляматычнай службе».

Андрэй Раўкоў раней займаў пасаду кіраўніка Савету бясьпекі (а дагэтуль шэсьць гадоў быў міністрам абароны), аднак нядоўга — крыху больш за паўгода. Пра яго звальненьне стала вядома ў верасьні. Ва ўказе Лукашэнкі гаварылася, што Раўкоў адхілены ад пасады «ў сувязі зь пераходам на іншую працу».

Юры Сянько апошнія шэсьць гадоў кіраваў Дзяржаўным мытным камітэтам Беларусі.

XS
SM
MD
LG