Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэмпіёнка сьвету Арзамасава страціла працу ў цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі


Марыну Арзамасава

Чэмпіёнка сьвету па лёгкай атлетыцы Марына Арзамасава страціла працу ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы (РЦАП). Раней яна падпісала ліст спартовай грамадзкасьці з патрабаваньнямі адмяніць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, але потым адклікала свой подпіс.

«Заўтра пачынаю новае жыцьцё. Жыцьцё бяз працы, без фінансаваньня і бяз пэўнай мэты. Ня так я сабе ўяўляла сваю шчасьлівую будучыню, калі шчыра... але нэрваваньне і пастаянная тузаніна за гэтыя месяцы ўжо надакучылі», — напісала яна ў інстаграме.

У канцы жніўня больш за 1000 беларускіх спартоўцаў, у тым ліку журналісты спартовых выданьняў, падпісаліся пад адкрытым лістом з патрабаваньнем да ўлады правесьці паўторныя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі і вызваліць палітвязьняў і ўсіх грамадзян, якія былі затрыманыя падчас дэманстрацый і ня мелі дачыненьня да супрацьпраўнай дзейнасьці.

Ліст падпісалі чэмпіёны сьвету і Эўропы, алімпійскія прызёры, заслужаныя майстры спорту. Марына Арзамасава таксама падпісалася пад гэтым зваротам, аднак пазьней адклікала свой подпіс. Вось што яна тады сказала:

«Я стамілася нэрвавацца, баяцца і перажываць. Адбываюцца незразумелыя і складаныя працэсы. Я хачу працягваць жыць у гэтай краіне, займацца спортам або працаваць у спартовай сфэры. Мне проста расказалі пра мае далейшыя пэрспэктывы. Яны мне, вядома ж, не спадабаліся».

Арзамасава — чэмпіёнка сьвету 2015 году і Эўропы 2014 году ў бегу на 800 мэтраў, удзельніца Алімпійскіх гульняў у Лёндане-2012 і Рыё-дэ-Жанэйра-2016.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG