Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі і Ўкраіне — рэкордная колькасьць тых, хто захварэў COVID-19 за дзень


Ваколіцы Пецярбургу, 17 лістапада 2020

У Расеі і Ўкраіне — новыя дзённыя антырэкорды захворваньняў на COVID-19. Паводле дадзеных на раніцу 19 лістапада, за апошнія 24 гадзіны ў Расеі выявілі 23 610 новых выпадкаў каранавірусу, паведаміў апэрацыйны штаб па барацьбе з захворваньнем. Гэта новы рэкорд. Днём раней паведамлялася пра 20 985 хворых.

За суткі памерлі 463 пацыенты — максымум ад пачатку пандэміі. Напярэдадні ад ускладненьняў, зьвязаных з каранавірусом, памерлі 456 хворых.

У Маскве па-ранейшаму назіраюцца найбольш высокія паказьнікі: 6438 новых выпадкаў каранавірусу і 73 сьмерці. Агульная колькасьць тых, хто захварэў у Расеі з пачатку пандэміі перавысіла 2 мільёны чалавек.

Ва Ўкраіне таксама чарговы антырэкорд: выяўлена 13 357 новых выпадкаў захворваньня на каранавірусную інфэкцыю, выздаравелі — 7 400 чалавек, памерлі 257 пацыентаў, паведаміў міністар аховы здароўя краіны Максім Сьцяпанаў.

«У прыватнасьці, захварэлі 539 дзяцей і 673 мэдработнікі. Таксама за мінулыя суткі шпіталізаваны 1531 чалавек», — напісаў Сьцяпанаў ў фэйсбуку.

За дзень да гэтага, 18 лістапада, у краіне было зафіксавана 12 496 новых выпадкаў інфікаваньня каранавірусам.

Усяго ў краіне 583 510 тых, хто заразіўся. Ад ускладненьняў, зьвязаных з каранавірусам, памерлі 10 369 чалавек.

Самая вялікая колькасьць тых, хто захварэў, мэдыкі зафіксавалі ў Кіеве (1348), Днепрапятроўскай (1128), Кіеўскай (786), Запароскай (748) і Чаркаскай (726) абласьцях.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG