Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У Беларусі ўзьнікаюць цяжкасьці». IIHF яшчэ падумае, ці праводзіць чэмпіянат у Менску


Міжнародная фэдэрацыя хакею разгледзела справаздачу пра сытуацыю ў Беларусі. І гэтая справаздача выклікала сурʼёзныя дыскусіі ў сяброў фэдэрацыі.

«У Беларусі ўзьнікаюць цяжкасьці, да якіх неабходна ставіцца сурʼёзна, бо існуе значная рызыка таго, што цяперашнія праблемы ў Менску, пазыцыя ўраду суарганізатара Латвіі і пандэмія COVID-19 зробяць значны ўплыў на чэмпіянат сьвету – 2021», — адзначыў старшыня фэдэрацыі Рэнэ Фазэль.

Як вынікае з паведамленьня фэдэрацыі, у справаздачы падкрэсьленыя дзьве праблемы:

  • бясьпека ўдзельнікаў і гледачоў,
  • сумневы ў праўдзівасьці афіцыйных зьвестак пра сытуацыю з COVID-19.

Рэнэ Фазэль назваў гэтыя асьцярогі вельмі рэальнымі і вельмі сурʼёзнымі. І калі б чэмпіянат трэба было правесьці цяпер, то ў Беларусі і Латвіі зрабіць гэта было б нерэальна.

Разам з тым Фазэль заявіў, што трэба зрабіць усё магчымае, «каб правесьці турнір з выбранымі гаспадарамі». Фэдэрацыя яшчэ нейкі час плянуе высьвятляць, ці будзе правядзеньне чэмпіянату бясьпечным і ці змогуць суарганізатары ўзаемадзейнічаць адзін з адным.

Латвія ўжо заявіла, што гатовая правесьці чэмпіянат сама. І забараніла ўезд старшыню беларускай фэдэрацыі хакею Дзьмітрыю Баскаву, якога западозрылі ў датычнасьці да зьбіваньня загінулага актывіста Рамана Бандарэнкі. Баскаў гэтыя абвінавачаньні адпрэчвае.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG