Апэратыўнік са зьмененым голасам праводзіць допыт і прапаноўвае раскаяцца жанчыне за тое, што тая вывешвала бел-чырвона-белыя стужкі ля свайго дому.
«Навошта вы вешалі стужкі?» — «Бо паглядзела, што няма, а звычайна вісяць... Я парвала чырвоную прасьціну і белыя ручнікі на кавалкі і пайшла вешаць на двор, каб суседзі парадаваліся», — тлумачыць жанчына на відэа.
«Раскайваецеся ў тым, што зрабілі?» — «Раскайваюся».
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com