Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Pfizer завяршыла выпрабаваньні вакцыны ад COVID, эфэктыўнасьць 95%


Карпарацыя Pfizer у сераду заявіла аб завяршэньні клінічных выпрабаваньняў вакцыны ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19, якую яна распрацавала сумесна з BioNTech. У найбліжэйшыя дні Pfizer накіруе ўладам ЗША і іншых краін заяўкі аб рэгістрацыі вакцыны.

У паведамленьні таксама адзначаецца, што паказчык эфэктыўнасьці вакцыны выявіўся яшчэ вышэйшым, чым ацэньвалася раней — не 90 адсоткаў, а 95.

Як сьцьвярджаецца, з больш чым 43 тысяч добраахвотнікаў, якія ўдзельнічалі ў трэцяй фазе клінічных выпрабаваньняў, каранавірусам заразіліся 170 чалавек. Пры гэтым толькі 8 з гэтых людзей была ўведзена вакцына, а астатнія атрымалі пляцэба.

Pfizer таксама паведаміла, што распрацавала для вакцыны спэцыяльныя кантэйнэры з сухім лёдам (вакцыну рэкамэндуецца захоўваць пры тэмпэратуры не вышэйшай за мінус 70°C).

Калі вакцына будзе зарэгістраваная ў ЗША, пакуль невядома. Яе рэгістрацыя будзе азначаць, што можа быць распачатая кампанія масавай вакцынацыі ад каранавіруснай інфэкцыі, якая, на думку многіх спэцыялістаў, можа пакласьці канец пандэміі.

Раней паведамлялася пра высокую эфэктыўнасьць яшчэ адной вакцыны, якая распрацоўваецца амэрыканскай кампаніяй Moderna, – 94,5 працэнта. Расейскі інстытут імя Гамалеі, у сваю чаргу, паведаміў, што яго вакцына Sputnik V дэманструе 92-працэнтную эфэктыўнасьць. Пры гэтым расейская вакцына ўжо зарэгістраваная, хоць трэцяя фаза яе клінічных выпрабаваньняў яшчэ не завершаная.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG