Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Француская кампанія Leroy Merlin прыпыніла будаўніцтва гіпэрмаркета ў Менску


Лога кампаніі Leroy Merlin
Лога кампаніі Leroy Merlin

«Рашэньне было прынятае ў сувязі з крызісам, выкліканым COVID-19, яго фінансавымі наступствамі і, як вынік, зьменамі нашых стратэгічных прыярытэтаў», — гаворыцца ў адказе кампаніі на запыт БелаПАН.

Пра тое, што француская група кампаній Adeo інвэстуе больш за 20 млн эўра ў адкрыцьцё гіпэрмаркета Leroy Merlin у Менску, паведаміў 10 сьнежня 2018 году намесьнік генэральнага дырэктара міжнароднай кампаніі Leroy Merlin Філіп Ражэ. «Інвэстыцыі пойдуць на ўчастак, саму краму, абсталяваньне, тэхніку і IT. Гэта ўсё, акрамя напаўненьня таварамі», — растлумачыў ён.

Адкрыцьцё крамы Leroy Merlin плянавалася на сакавік 2020 на вуліцы Ціміразева, каля гандлёвага цэнтру «Ждановічы». Плошча крамы павінна была скласьці 10 тыс. кв. м, складу — 2 тыс. кв. м. Прадугледжвалася паркоўка на 900 машын і летні садовы павільён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG