Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У доме Віктара Бабарыкі ў Мачанах зноў прайшоў ператрус


Прынт на майцы з фота Віктара и Эдуарда Бабарыкаў

Ператрус пачаўся каля 11:30 раніцы, яго праводзілі супрацоўнікі КДБ з панятымі, усяго 10 чалавек, паведамляе сябра Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў. Ператрус праходзіў каля трох гадзін. Участковы забраў паляўнічую зброю. 

Прэтэндэнта на кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі 18 чэрвеня. Тады ж у дамах сям’і Бабарыкаў прайшлі ператрусы.

«Бабарыку затрымалі праз тое, што ён зьяўляўся непасрэдным арганізатарам супрацьпраўнай дзейнасьці, спрабаваў узьдзейнічаць на сьведак, схаваць сьляды раней зьдзейсьненых злачынстваў, і літаральна днямі Бабарыка спрабаваў зьняць буйную суму грошай з падкантрольных яму рахункаў», — сказаў тагачасны кіраўнік Камітэту дзяржкантролю Іван Тэртэль, расказваючы пра нібыта махлярскую схему з адмываньнем грошай з удзелам былых і дзейных топ-мэнэджараў «Белгазпрамбанку».

2 ліпеня 2020 году стала вядома, што Віктара Бабарыку абвінавачваюць па ч. 2 арт. 243 (ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры), ч. 2 арт. 235 (легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры) і ч. 2 арт. 431 (даваньне хабару паўторна або ў буйным памеры) КК Беларусі.

24 ліпеня 2020 году Генэральная пракуратура перакваліфікавала адно з абвінавачваньняў з ч. 2 арт. 431 на ч. 3 арт. 430 КК — «прыняцьце службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасьцяў у асабліва буйным памеры ў складзе арганізаванай групы». Абвінавачваньне па гэтым артыкуле прадугледжвае ад пяці да пятнаццаці гадоў пазбаўленьня волі са штрафам і з пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасьцю.

10 кастрычніка ў СІЗА КДБ Аляксандар Лукашэнка, нібыта з мэтай арганізацыі дыялёгу з апазыцыяй, сустракаўся зь Віктарам Бабарыкам і іншымі палітычнымі вязьнямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG