Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гітанас Наўседа: Літва і Польшча прапанавалі Эўразьвязу ўвесьці санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў


Гітанас Наўседа
Гітанас Наўседа

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што Літва і Польшча прапануюць Эўразьвязу ўвесьці санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў, якія падтрымліваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі, інфармуе партал DELFI.

«Мы ініцыявалі і далей працягваем гаварыць пра тое, што ЭЗ павінен прыняць трэці пакет санкцый, як у дачыненьні да юрыдычных асоб, так і прадпрыемстваў», — паведаміў Гітанас Наўседа на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

На думку кіраўніка Літвы, санкцыі, якія дзейнічаюць цяпер, «не далі пакуль таго выніку, на які мы разьлічвалі». Паводле Наўседы, Эўразьвяз таксама павінен дапамагчы грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

ЭЗ ужо ўвёў санкцыі супраць больш як 50 чыноўнікаў Беларусі, у тым ліку Лукашэнкі. Яны абвінавачваюцца ў фальсыфікацыі выбараў і гвалце супраць мірных дэманстрантаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG