Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка чакае ад Расеі прапановы «нармальных умоваў», каб адмовіцца ад шматвэктарнасьці


Лукашэнка ў Астраўцы, 7 лістапада 2020

На нарадзе ў пытаньнях зьнешняй палітыкі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што апошнім часам у расейскіх СМІ гучыць крытыка Менску за шматвэктарнасьць.

Поўную цытату Лукашэнкі пра шматвэктарную палітыку прыводзіць РИА Новости:

«Я зьдзіўляюся і не зусім разумею, чаму супраць нашай шматвэктарнасьці падскочылі нейкія сілы ў Расейскай Фэдэрацыі. Нам хацелася б, каб яны сказалі, якія ў сувязі з гэтым яны маюць да нас прэтэнзіі».

«Мы ж дакладна заявілі аб тым, што наш найбліжэйшы саюзьнік, родныя нам краіна і народ – гэта Расея і расіяне».

«Калі хтосьці бачыць, што мы не павінны праводзіць гэтую шматвэктарную палітыку, а прытрымлівацца толькі аднаго вэктару, ну, тады трэба прапанаваць нармальныя ўмовы, каб мы не глядзелі ў розныя бакі. Але і гэтага ня хочуць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG