Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымлівалі выдаўца кніг Алексіевіч і Салжаніцына


Менск, 15 лістапада.

Пра затрыманьне Барыса Пастэрнака ў сваім Фэйсбуку паведаміў беларускі пісьменьнік Саша Філіпенка.

«Толькі што ў Менску затрыманы мой выдавец Барыс Натанавіч Пастэрнак. Барыс Пастэрнак — вялікі выдавец! Выдавец Сьвятланы Алексіевіч, Міхаіла Жванецкага, Аляксандра Салжаніцына, Алега Паўлава, Аляксандра Чудакова і многіх іншых. Барысу Натанавічу 76 гадоў».

Дачка Барыса Пастэрнака Яўгенія на сваёй старонцы ў фэйсбуку пацьвердзіла затрыманьне бацькі. Гэта, паводле яе, адбылося каля 14:00 у раёне вуліцы Прытыцкага.

«Патрэбна інфармацыя, у якім РУУС ён можа знаходзіцца. Фрунзэнскі інфармацыі не дае, абяцаюць сьпісы ў 17 гадзін», — напісала Яўгенія Пастэрнак.

Пазьней яна паведаміла, што яе бацьку вызвалілі з РУУС, але насупраць яго прозьвішча ў сьпісе стаіць пазнака «крымінальная».

З 2005 года Барыс Пастэрнак узначальвае выдавецкі дом «Время».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG