Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За год даўгі вырасьлі ў 10 разоў. Як ідуць справы на беларускіх заводах


Акцыя салідарнасці з рабочымі заводу МАЗ, 19 жніўня 2020 году.

Колькі зарабілі з пачатку году беларускія заводы?

БелАЗ ​

Дзень адчыненых дзьвярэй на БелАЗе, 2019 год
Дзень адчыненых дзьвярэй на БелАЗе, 2019 год

Са студзеня па верасень прамысловы гігант БелАЗ, паводле справаздачы на https://portal.gov.by/, зарабіў 15,9 мільёна рублёў. Гэта ў 13 разоў меней, чым за такі ж пэрыяд у мінулым годзе. У заводу 337 мільёнаў доўгатэрміновых крэдытаў і пазык. А летась было толькі 34 мільёны. За год доўг вырас у 10 разоў.

МТЗ

Акцыя пратэсту на МТЗ, 18 жніўня 2020 году
Акцыя пратэсту на МТЗ, 18 жніўня 2020 году

15,5 мільёна рублёў са студзеня па верасень зарабіў МТЗ, або ўтрая меней, чым за такі ж пэрыяд летась. У заводу 530 мільёнаў крэдытаў і пазык, за год даўгі вырасьлі на 67 мільёнаў.


БМЗ

Беларускі мэталюргічны завод
Беларускі мэталюргічны завод

34 тысячы рублёў са студзеня па верасень зарабіў Беларускі мэталюргічны завод. Летась прыбытак за такі самы пэрыяд быў яшчэ меншы – 17 тысяч рублёў. Завод вінен 1,1 мільярда рублёў па доўгатэрміновых крэдытах і пазыках. За год гэты паказчык вырас на 73 мільёны.

Гомсельмаш

Акцыя пратэсту на Гомсельмашы, 18 жніўня 2020 году
Акцыя пратэсту на Гомсельмашы, 18 жніўня 2020 году

Са студзеня па сакавік вытворца камбайнаў спрацаваў са стратамі на 260 мільёнаў рублёў. Летась у такі ж пэрыяд страты былі на 13 мільёнаў. У гэтага прамысловага гіганта 1,2 мільярда крэдытаў і пазык. За год гэтая сума вырасла на 274 мільёны.

Менскі электратэхнічны завод імя Казлова

Менскі электратэхнічны завод імя В. І. Казлова. 2019 год
Менскі электратэхнічны завод імя В. І. Казлова. 2019 год

Са студзеня па верасень чысты прыбытак Менскага электратэхнічнага заводу імя Казлова — 4,1 мільёна. Завод вінен па крэдытах і пазыках 4,2 мільёна. За год зьменшыў доўг на 2,5 мільёна.

Менскі інструмэнтальны завод

Са студзеня па верасень Менскі інструмэнтальны завод зарабіў 141 тысячу рублёў. У заводу 476 тысяч доўгатэрміновых пазык і крэдытаў. За год даўгі вырасьлі на 97 тысяч.

Што адбываецца з экспартам прадукцыі?

Экспарт машын, абсталяваньня і транспартных сродкаў зь Беларусі за студзень-верасень у параўнаньні з такім жа мінулагоднім пэрыядам упаў на 14%, экспарт мінэральных прадуктаў — на 38%.

Экспарт чорных, каляровых мэталаў і вырабаў зь іх зьнізіўся на 13,7%, экспарт хімічнай прамысловасьці — на 6%, экспарт тэкстылю і вырабаў зь яго ўпаў амаль на 20%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG