Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню ў гісторыі ЗША Міністэрства фінансаў можа ўзначаліць жанчына


Міністэрства фінансаў ЗША

Сябра праўленьня Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы (ФРС) Лэйл Брэйнард – галоўная кандыдатка на пасаду міністра фінансаў ЗША ў адміністрацыі новага прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна, паведамляе Financial Times.

Сярод іншых магчымых кандыдатаў на пасаду міністра фінансаў ЗША, акрамя 58-гадовай Брэйнард, — экс-старшыня ФРС Джэнэт Елен, былая намесьніца міністра фінансаў Сара Блум Раскін і генэральны дырэктар кіраўнічай кампаніі TIAA Роджэр Фэргюсан.

Выданьне адзначае, што ад 1789 году, калі Аляксандар Гамільтан стаў першым сакратаром казначэйства, гэтую пасаду заўсёды займалі мужчыны.

Прыярытэтам Брэйнард на пасадзе міністра фінансаў будзе выкананьне абяцаньняў Байдэна з пункту гледжаньня новых захадаў падтрымкі амэрыканскай эканомікі, лічаць экспэрты.

У 2010–2013 гадах Лэйл Брэйнард была ключавым супрацоўнікам Міністэрства фінансаў ЗША ў галіне міжнародных дачыненьняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG