Партыя левых «Справядлівы сьвет» у сваёй заяве ўсклала адказнасьць за гібель Рамана Бандарэнкі на нападнікаў зь сілавых структураў.
Яна выказала спачуваньні блізкім загінулага і запатрабавала неадкладна і абʼектыўна расьсьледаваць злачынства.
«Вінаватыя мусяць адказаць за ўчыненае па ўсёй строгасьці закону, а тыя, хто даў загад на прымяненьне лютасьці, павінны быць неадкладна звольненыя, пазбаўленыя ўсіх званьняў і аддадзеныя пад суд», — гаворыцца ў заяве.
Партыя перакананая, што «за ўсе зьверствы, што чыняцца цяперашнім рэжымам супраць народу Беларусі, вінаватыя немінуча адкажуць. Закон і справядлівасьць у краіне будуць адноўленыя».