Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Манрэалі пачалі спэцапэрацыю пасьля паведамленьняў пра захоп закладнікаў

Ілюстрацыйнае фота: шаўрон канадзкага паліцыянта
Ілюстрацыйнае фота: шаўрон канадзкага паліцыянта

Паводле папярэдніх дадзеных, дзясяткі закладнікаў былі захопленыя ў офісе гульнявой кампаніі Ubisoft, паведамляюць СМІ

На месцы захопу закладнікаў у Манрэалі працуе паліцэйскі спэцназ. Супрацоўнікі кампаніі сабраліся на даху будынку — ім нібыта прыйшло паведамленьне з загадам «забарыкадавацца ў бясьпечным месцы».

Пазьней пачалі зьяўляцца паведамленьні, што вэрсія з закладнікамі не пацьвярджаецца, паліцыя эвакуавала супрацоўнікаў кампаніі з будынку. Пацярпелых няма. Больш будзе вядома заўтра.

XS
SM
MD
LG