Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Украіны пра сьмерць Рамана Бандарэнкі: забойцы мусяць быць пакараныя, а тыя, хто іх пакрывае,– асуджаныя


Акцыя памяці каля амбасады Беларусі ў Кіеве

Міністэрства замежных спраў Украіны выказала спачуваньні сваякам і блізкім памерлага ў выніку зьбіцьця Рамана Бандарэнкі.

«Украіна салідарна з Эўразьвязам у асуджэньні гвалту і рэпрэсій беларускіх уладаў, якія прывялі да сьмерці Рамана Бандарэнкі.

Забойцы павінны быць пакараныя, а тых, хто іх пакрывае, мае асудзіць увесь дэмакратычны сьвет. Шчырыя спачуваньні сям'і і сябрам Рамана», – адзначаецца ў заяве МЗС Украіны, апублікаванай на афіцыйнай старонцы ў Twitter.

Сёньня шэраг эўрапейскіх краін і кіраўніцтва Эўрапейскага зьвязу асудзілі беларускія ўлады, назваўшы сьмерць Рамана Бандарэнкі вынікам іхных дзеяньняў.

«[Сьмерць Рамана Бандарэнкі] – гэта абуральны і ганебны вынік дзеяньняў беларускіх уладаў, якія ня толькі непасрэдна і гвалтоўна праводзілі рэпрэсіі супраць уласнага насельніцтва, але і стварылі абставіны, у якіх могуць адбывацца такія беззаконныя гвалтоўныя дзеяньні», – гаворыцца ў заяве, абнародаванай прэсавым бюро Жузэпа Бурэля, кіраўніка дыпляматыі Эўразьвязу.

Міністэрства замежных спраў Эстоніі выказала спачуваньне сям’і Рамана Бандарэнка і адначасова ініцыявала ўвядзеньне дадатковых санкцыяў у дачыненьні да афіцыйных асобаў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG