Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Палаце прадстаўнікоў разглядаюць законапраект, які дазволіць пазбаўляць грамадзянства за «экстрэмізм»


Марыя Васілевіч.

У Палаце прадстаўнікоў рыхтуюцца да другога чытаньня законапраекту «Аб зьмяненьні Закону «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».

Праект унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў і прыняты ў першым чытаньні 4 чэрвеня. Цяпер рыхтуецца другое чытаньне.

Сябра Пастаяннай камісіі правоў чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Марыя Васілевіч паведаміла БелТА пра навацыі ў законапраекце. Сярод іх аб магчымасьці пазбаўленьня грамадзянства Рэспублікі Беларусь:

«Прадугледжваецца магчымасьць страты беларускага грамадзянства з прычыны ўдзелу ў тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасьці альбо прычыненьня цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі»,— паведаміла Васілевіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG