11 лістапада на «плошчы Пераменаў» у Менску невядомыя ў масках выкралі Рамана Бандарэнку. Потым у цяжкім стане яго прывезьлі ў шпіталь. Стала вядома, што ўвечары 12 лістапада ён у шпіталі памёр. Сястра Рамана пацьвердзіла Свабодзе яго сьмерць. Раману Бандарэнку быў 31 год, раней ён служыў ва ўнутраных войсках, у частцы 3214. Людзі прыходзяць у на «плошчу Пераменаў» ушанаваць памяць загінулага. Людзі скандуюць «Трыбунал».
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў