Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская выказала спачуваньне родным Бандарэнкі і заклікала ўшанаваць яго ланцугамі памяці

абноўлена

Раман Бандарэнка

Сьвятлана Ціханоўская выказала спачуваньне родным Рамана Бандарэнкі, які памёр сёньня ў шпіталі, не прыходзячы ў прытомнасьць.

Тэкст спачуваньня зьмяшчае тэлеграм-канал Ціханоўскай.

«Раман Бандарэнка быў забіты памагатымі рэжыму. Ён стаў нявіннай ахвярай бесчалавечнай сыстэмы, якая лічыць жыцьці людзей выдаткамі ўлады. Усе мы разумеем, што на яго месцы мог апынуцца любы мірны чалавек. Як і мільёны беларусаў, я спачуваю сям’і Рамана. Мы не даруем гэтага забойства. Мы ўпішам імя Рамана ў гісторыю новай Беларусі як імя героя. І мы працягнем нашу барацьбу, каб вінаватыя панесьлі адказнасьць за злачынствы і каб у нашай краіне жыцьцё чалавека было сьвятой каштоўнасьцю, а не прадметам садызму над усімі нязгоднымі».

Сьвятлана Ціханоўская заклікала ўшанаваць імя Рамана Бандарэнкі ланцугамі памяці.

«Няма нічога страшнейшага, чым сьмерць нявіннага чалавека. Няма нічога горшага, чым хаваць уласнае дзіця. Няма нічога больш бесчалавечнага, чым тэрор супраць уласнага народу. Мы ня можам вярнуць жыцьцё Рамана Бандарэнкі, але мы можам ушанаваць яго імя хвілінай маўчаньня і ланцугамі памяці заўтра а 12 гадзіне ў кожным раёне кожнага гораду. Давайце зробім гэта дзеля чалавека, якога забілі за тое, што ён хацеў жыць у вольнай краіне».

  • 11 лістапада на «плошчы Перамен» у Менску невядомыя ў масках зьбілі Рамана Бандарэнку. Потым Бандарэнку ў цяжкім стане прывезьлі ў шпіталь. Стала вядома, што ўвечары 12 лістапада ён памёр у шпіталі. Сястра Рамана пацьвердзіла Свабодзе яго сьмерць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG