Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта гульня з закладнікамі». Спрэчка Латушкі і Васкрасенскага пра перамовы ў СІЗА і абвінавачаньні ў хлусьні


Юры Васкрасенскі і Аляксандар Лукашэнка ў КДБ
Юры Васкрасенскі і Аляксандар Лукашэнка ў КДБ

Прадпрымальнік і палітоляг Юры Васкрасенскі заявіў аб рэгістрацыі новай арганізацыі «Круглы стол дэмакратычных сіл». Яго першым выпусьцілі на волю зь СІЗА пасьля двух месяцаў зьняволеньня і сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Паводле ягоных слоў, органы юстыцыі Беларусі зарэгістравалі «Круглы стол дэмакратычных сілаў» у якасьці «апэратара нацыянальнага дыялёгу ад апазыцыі», і бліжэйшым часам «каманда круглага стала» прадставіць яго рэглямэнт і канцэпцыю.

У эфіры дзяржаўнага тэлебачаньня ён таксама заявіў, што да яго зьвярнуўся адзін з членаў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады і прапанаваў супрацоўніцтва. Імя гэтага чалавека Васкрасенскі назваць адмовіўся, але паабяцаў «Настоящему времени» даць перапіску зь ім, каб даказаць праўдзівасьць сваіх слоў. Да моманту публікацыі гэтага матэрыялу Васкрасенскі доказаў не прадставіў. Акрамя гэтага, ён заклікаў лідэраў пратэстаў вярнуцца ў Беларусь, гарантаваўшы ім бясьпеку.

У эфіры праграмы «Вечар» на «Настоящем времени» Юры Васкрасенскі і адзін з прадстаўнікоў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка абмеркавалі сытуацыю, якая склалася ў Беларусі. Васкрасенскі таксама адказаў на абвінавачаньні ў супрацоўніцтве з рэжымам Лукашэнкі і расказаў, чаму ён можа гарантаваць сябрам Каардынацыйнай рады бясьпеку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG