Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі актывіста анархісцкага руху Міколу Дзядка, ён падазраваны ў крымінальнай справе


Мікола Дзядок на акцыі ў падтрымку палітвязьняў, 26 лютага 2019
Мікола Дзядок на акцыі ў падтрымку палітвязьняў, 26 лютага 2019

Тэлеграм-канал Міністэрства ўнутраных спраў паведаміў, што супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй затрымалі 32-гадовага Міколу Дзядка.

У паведамленьні гаворыцца, што ў сваім тэлеграм-канале ён «публічна заклікаў да ўдзелу ў масавых беспарадках і сілавых акцый „прамога дзеяньня“». Дзядок падазраваны па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў.

На відэа, якое распаўсюдзіла МУС, Мікола Дзядок выглядае моцна зьбітым, на твары ў яго пашкоджаньні.

У 2010 годзе Мікола Дзядок быў затрыманы ў справе аб нападзе на амбасаду Расейскай Фэдэрацыі. У зьняволеньні ён быў амаль пяць гадоў — ад верасьня 2010 да жніўня 2015. Пасьля вызваленьня жыў у Менску, Вільні, Коўне. Аднавіўся ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце і скончыў навучаньне па праграме «Міжнародная палітыка і эканоміка».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG