Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці шасьціклясьніца з цацачным пісталетам адводзіла дзяцей у парк, клала на зямлю і біла


Ілюстрацыйная выява

У пачатку лістапада чацьвёра жыхароў Берасьця паведамілі ў міліцыю аб зьдзеках зь іх малалетніх дзяцей. Як паведамляе УУС Берасьцейскага аблвыканкама, заяўнікі сьцьвярджалі, што дзяўчына пад пагрозай пісталета адводзіла школьнікаў у парк, дзе клала іх на зямлю, закрывала далоньню рот і некаторых біла.

Пра гэта піша БелаПАН. 10 лістапада супрацоўнікі міліцыі затрымалі 11-гадовую дзяўчынку, калі яна вяла ў парк чарговае дзіця. Для застрашваньня яна выкарыстала цацачны пісталет.

Па словах школьніцы, яна не хацела нашкодзіць пацярпелым і нападала на іх «дзеля хайпу». Яе ўчынкі павінныя былі легчы ў аснову пранк-ролікаў аб запалохваньні дзяцей і павялічыць колькасьць падпісчыкаў берасьцейкі ў сацыяльнай сетцы.

У дачыненьні да маці школьніцы будзе складзены адміністрацыйны пратакол за невыкананьне абавязкаў па выхаваньні дзяцей.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG