Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці падаравалі віленскія ўлады дом Ціханоўскай. Мэрыя Вільні зьняпраўдзіла фэйк


Сьвятлана Ціханоўская

Агенцтва Delfi зьняпраўдзіла фэйк беларускіх дзяржаўных СМІ, што нібыта ўлады Вільні падаравалі Сьвятлане Ціханоўскай дом у цэнтры літоўскай сталіцы.

Адпаведнае паведамленьне пра «падарунак» прагучала ў эфіры тэлеканалу ОНТ у перадачы «Контуры» 8 лістапада.

Паводле Ганны Красулінай, прэсавай сакратаркі Ціханоўскай, віленскія гарадзкія ўлады не падаравалі дом Ціханоўскай, а прапанавалі арандаваць. Да таго ж Красуліна патлумачыла, што ў прапанаваным доме будзе разьмяшчацца ня штаб Ціханоўскай, а арганізацыі беларускай дыяспары ў Літве.

Прадстаўніца віленскай мэрыі Вілма Лаяўскайце паведаміла Delfi, што будынак здадзены ў арэнду арганізацыі «Дапамога», што апякуецца ўцекачамі, якія пакінулі Беларусь, ратуючыся ад рэпрэсіяў. У будынку таксама разьмесьціцца экспазыцыя калекцыі Музэю беларускай культуры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG