Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон выказаў салідарнасьць зь Лёнданам у сувязі з высылкай двух дыпляматаў зь Менску


Будынак Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША ў Вашынгтоне

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША асудзіў высылку зь Беларусі 9 лістапада двух брытанскіх дыпляматаў і выказаў салідарнасьць са Злучаным Каралеўствам.

«Гэты адвольны і неабгрунтаваны ўчынак беларускіх уладаў зьяўляецца найноўшай спробай схаваць штодзённы перасьлед і рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў», — гаворыцца ў заяве.

Заява заклікае беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і прыслухацца да патрабаваньняў беларускага народу правесьці свабодныя і сумленныя выбары пад незалежным назіраньнем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG