Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Філёзаф Вольга Шпарага стала прадстаўніцай Ціханоўскай у галіне адукацыі


Вольга Шпарага ўдзельнічае ў флэшмобе #сиделазасвободу, #засвабодузакраты, #inprisonforfreedom,
Вольга Шпарага ўдзельнічае ў флэшмобе #сиделазасвободу, #засвабодузакраты, #inprisonforfreedom,

Святлана Ціханоўская прызначыла філёзафа Вольгу Шпарагe прадстаўніцай у адукацыі, паведамляе тэлеграм-канал GIRL POWER BELARUS.

У гэтым статусе кандыдатка філязофскіх навук і выкладчыца Вольга Шпарага зоймецца каардынацыяй рабочых груп і экспэртаў у галіне адукацыі, праграм падтрымкі студэнтаў і выкладчыкаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій.

У плянах таксама распрацоўка праекту рэформы беларускай адукацыі — на ўсіх яго прыступках. Неўзабаве каманда, якую ўзначальвае Вольга, сфармуе адпаведную раду, якія аб’яднае значных спэцыялістаў гэтай сфэры.

«Мы ставім перад сабою задачу зрабіць так, каб аказаньне дапамогі студэнтам і выкладчыкам, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій, не вяло толькі да опцыі пакінуць краіну, але дазваляла ім заставацца тут і працаваць для новай, дэмакратычнай Беларусі», — кажа Вольга Шпарага.

Вольга Шпарага двойчы была за кратамі пасьля ўдзелу ў мірных маршах, пасьля чарговага арышту вырашыла часова пакінуць Беларусь

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG