Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што тактыку пратэстаў неабходна зьмяніць


Сьвятлана Ціханоўская

Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію тэлеканалу «Дождь» заявіла пра неабходнасьць зьмяніць тактыку пратэстаў у Беларусі. Яна лічыць, гэта трэба, «каб людзей не падстаўляць».​

Магчыма, зьменіцца «карцінка», людзей стане менш, таму што ўжо на падыходах да месца збору людзей забіраюць, не даюць сабрацца разам, кажа Ціханоўская.

Паводле яе, над зьменай тактыкі «вядзецца вялікая праца», дэталі якой пакуль не агучваюцца. Ціханоўская заявіла, што задача ранейшая — працягваць акцыі пратэсту ў нядзелі і ў іншыя дні, «працягваць ціск на рэжым».

У нядзелю 8 лістапада ў Менску падчас пратэстаў затрымалі больш за тысячу чалавек. У суботу 7 лістапада сілавікі разагналі марш мэдыкаў і схапілі каля 50 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG