Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежны гандлёвы абарот Беларусі за 9 месяцаў упаў на 17 адсоткаў


Акцыя пратэсту на заводзе МТЗ ў Менску. 18 жніўня.
Акцыя пратэсту на заводзе МТЗ ў Менску. 18 жніўня.

Сярод прычын падзеньня —эпідэмія каранавірусу і палітычны крызіс у Беларусі.

У студзені–верасьні 2020 году замежны гандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі склаў 51 млрд 134,2 млн даляраў, што на 17,1% менш, чым за аналягічны пэрыяд 2019 году, сьведчаць папярэднія зьвесткі Нацыянальнага банку, якія прыводзіць БелаПАН.

Экспарт тавараў і паслуг зьнізіўся на 15,5% да 26 млрд 318,5 млн даляраў, імпарт — на 18,8% да 24 млрд 815,7 млн даляраў.

Раней выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Яраслаў Раманчук у камэнтары БелаПАН адзначыў, што нават паводле аптымістычнага сцэнару замежны гандаль таварамі па выніках 2020 году можа зьнізіцца на 25%. На яго ўплывае пандэмія каранавірусу і палітычны крызіс у Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG