Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Зяленскага выявілі каранавірус — ён на самаізаляцыі, але будзе працаваць


Прэзыдэнт Зяленскі галасуе на выбарах мясцовых радаў. 25 кастрычніка 2020 году.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што ў яго дыягнаставалі каранавірус, але ён працягне працаваць дыстанцыйна.

«Няма ў сьвеце шчасьліўчыкаў, для каго б COVID не ўяўляў пагрозы. Нягледзячы на ўсе карантынныя захады, я таксама атрымаў пазытыўны вынік. Абяцаю ізалявацца і працягваю працаваць», — напісаў Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

У Офісе прэзыдэнта паведамілі, што цяпер усе супрацоўнікі, якія кантактавалі з Уладзімірам Зяленскім, праходзяць тэставаньне на каранавірус. Там пацьвердзілі, што кіраўнік дзяржавы будзе надалей выконваць свае абавязкі.

«Кіраўнік дзяржавы добра сябе адчувае і будзе працаваць у дыстанцыйным рэжыме. У яго заўсёды будуць неабходныя інструмэнты і абсталяваньне для сувязі», — падкрэсьлілі ў адміністрацыі Зяленскага.

І Зяленскі, і Офіс прэзыдэнта заклікалі грамадзян Украіны выконваць умовы карантыннага рэжыму — не забывацца пра маскі і сацыяльную дыстанцыю.

Паводле Цэнтру грамадзкага здароўя Ўкраіны, за мінулы дзень у краіне зарэгістравана 8687 новых выпадкаў захворваньняў на каранавірус. Ад пачатку эпідэміі ва Ўкраіне захварэлі 469 018 грамадзян, зафіксавана 8565 сьмяротных выпадкаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG