9 лістапада ў Менску прайшоў супольны марш пэнсіянэраў і мэдыкаў. Каля тысячы чалавек пэнсійнага веку ў шосты раз сабраліся ў Менску на штопанядзелкавы пратэст. Ад Чырвонага касьцёла яны пайшлі маршам па праспэкце Незалежнасьці да плошчы Якуба Коласа.
Гэтым разам да акцыі пэнсіянэраў далучыліся мэдыкі. Падчас руху калёны да яе далучаліся людзі, агулам колькасьць удзельнікаў акцыі, паводле БелаПАН, склала каля 2 тысяч чалавек. Акцыя прайшла без затрыманьняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў