Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вакцына кампаніі Pfizer супраць COVID-19 паказала эфэктыўнасьць у 90%, цьвердзяць вытворцы


Патэнцыйная вакцына ад каранавірусу, распрацаваная амэрыканскай кампаніяй Pfizer і нямецкай BioNTech, падчас выпрабаваньняў паказала эфэктыўнасьць больш як у 90%, паведамілі яе вытворцы.

Пра гэта сказана ў заяве, апублікаванай на сайце і ў твітэры кампаніі Pfizer.

«Сёньня выдатны дзень для навукі і чалавецтва. Першая частка вынікаў нашай трэцяй фазы клінічных выпрабаваньняў вакцыны ад COVID-19 дэманструе першапачатковыя доказы таго, што наш прэпарат здольны прадухіляць заражэньне каранавірусам», — сказаў выканаўчы дырэктар кампаніі Альбэрт Бурла.

Кампаніі будуць да сярэдзіны лістапада весьці збор інфармацыі і дадзеных аб бясьпецы вакцыны, потым усю інфармацыю перададуць ва Ўправу кантролю за якасьцю харчовых прадуктаў і лекавых сродкаў ЗША.

Як адзначаюць амэрыканскія СМІ, у выпадку, калі гэтая ўправа ў тэрміновым парадку ўхваліць вакцыну, мэдыкі змогуць атрымаць першыя яе дозы ўжо да канца гэтага году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG