Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 15 сутак арышту. Як судзяць лекараў і іншых затрыманых на акцыях пратэсту 7–8 лістапада. Абнаўляецца

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота. Падчас Маршу мэдыкаў 7 лістапада ў Менску
Ілюстрацыйнае фота. Падчас Маршу мэдыкаў 7 лістапада ў Менску

9 лістапада суды ў Менску і іншых гарадах разглядаюць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту ў Беларусі.

Сёньняшнія прысуды мэдыкам, паводле незалежнага аб'яднаньня мэдыкаў «Белые халаты»:

  • Жанна Вашкевіч, апэрацыйная мэдсястра РНПЦ дзіцячай анкалёгіі і гематалёгіі — 15 сутак арышту за ўдзел у Маршы мэдыкаў 7 лістапада, суд па скайпе, па артыкуле 23.34,
  • Уладзімер Кравец, анэстэзіёлаг-рэаніматоляг аддзяленьня рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі для пацыентаў нэўрахірургічнага профілю БСМП, стаж больш за 30 гадоў — асуджаны на 15 сутак арышту,
  • Чанцаў Ігар, лекар-траўматоляг — 15 сутак,
  • Ігар Баталевіч, мэдык — асуджаны на 14 сутак арышту за ўдзел у Маршы мэдыкаў 7 лістапада (суд Ленінскага раёну Менску),
  • Аляксандар Мініч, анкаўралёгіі РНПЦ Аляксандрава — 13 сутак,
  • Сьвятлана Дабрыян — анколяг-хірург МГКОД — 13 сутак,
  • Аксана Кавалёва, працуе ў лябараторыі генэтычнага аналізу, — 12 сутак,
  • Людміла Таболіна, 60-гадовая мэдсястра з 10-га клінічнага шпіталя — 12 сутак арышту,
  • Натальля Дамброўская, лекар лябараторнай дыягностыкі РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі — штраф 810 рублёў,
  • Кірыл Працэнка, загадчык ізатопнай лябараторыі кантролю якасьці радыёфармацэўтычных лекавых сродкаў — штраф 810 рублёў,
  • Кірыл Паддубны, РНПЦ анкалёгіі — штраф 810 рублёў,
  • Марханова Вольга — штраф 540 рублёў,
  • Дзіна Шырынская, анестэзіёлаг з БСМП — штраф 540 рублёў.

Некаторыя іншыя прысуды:

  • Віктар Фянчук, экс-кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня «Ахова птушак Бацькаўшчыны» — 15 сутак арышту за ўдзел у нядзельным маршы 8 лістапада,
  • Павал Горбач, паэт і журналіст, атрымаў 15 сутак арышту за чытаньне вершаў у адным зь менскіх двароў 6 лістапада,
  • Павал Аракелян, беларускі музыка, яго затрымалі 7 лістапада пасьля дваровага канцэрту ў менскай Малінаўцы — 15 сутак арышту.

Усе вынікі судоў 9 лістапада над удзельнікамі мірных акцый пратэсту, якія зьбіраюць праваабаронцы «Вясны», можна паглядзець тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG