Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МУС Эстоніі абвясьціў аб адстаўцы пасьля выказваньняў пра выбары ў ЗША


Кіраўнік МУС Эстоніі Март Хельмэ

Кіраўнік МУС Эстоніі і адзін зь лідэраў Кансэрватыўнай народнай партыі Март Хельмэ абвясьціў аб сваёй адстаўцы пасьля заявы пра прэзыдэнцкія выбары ў ЗША.

У нядзелю, 8 лістапада, Хельмэ ў эфіры радыёстанцыі TRE назваў абранага прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна і яго сына Гантэра «карумпаванымі пэрсанажамі». Сын кіраўніка МУС, міністар фінансаў Марцін Хельмэ пры гэтым сказаў, што вынікі амэрыканскіх прэзыдэнцкіх выбараў сфальсыфікаваныя. Ніякіх падрабязнасьцяў міністры не падалі.

Прэм’ер-міністар Эстоніі Юры Ратас назваў выказваньні абсурднымі і заклікаў не падрываць эстонска-амэрыканскіх адносін. Прэзыдэнтка Эстоніі Керсьці Кальюлайд заявіла, што мае намер абмеркаваць заявы міністраў з кіраўнікамі МЗС і Міністэрства абароны. У адказ Март Хельмэ сказаў, што не зрабіў нічога, што паставіла б пад пагрозу бясьпеку Эстоніі. «Я не сказаў нічога, чаго не сказалі б усе амэрыканскія свабодныя СМІ», — падкрэсьліў кіраўнік МУС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG