Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне чалавек з нажом напаў на мінакоў. 2 чалавекі загінулі, 8 параненыя

Крывы Рог, архіўнае фота
Крывы Рог, архіўнае фота

У Крывым Рогу 7 лістапада мужчына зарэзаў двух мінакоў і восем параніў. Сярод параненых — 8-гадовы хлопчык.

Забітымі аказаліся бацька і сын. Намесьнік міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка выказаў спачуваньні іх сямʼі.

Герашчанка таксама паведаміў, што нападнік, хутчэй за ўсё, мае праблемы з псыхікай.

Гэта мясцовы жыхар. Ён сказаў, што нейкі голас загадаў яму забіць 15 чалавек, напісаў Герашчанка.

XS
SM
MD
LG