Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны ПЭН-клюб выказаў салідарнасьць зь беларускімі дзеячамі культуры


Міжнародная праваабарончая арганізацыя PEN International выступіла з заявай на знак салідарнасьці зь дзеячамі культуры ў Беларусі, якія зазнаюць персьлед. ПЭН заклікае вызваліць усіх затрыманых за мірныя пратэсты і спыніць іх перасьлед.

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў сотні тысяч людзей, у тым ліку пісьменьнікі, мастакі, музы́кі і прадстаўнікі іншых творчых прафэсій выйшлі на мірныя пратэсты.

«За гэта яны зазналі арышты, зьбіваньні, зьнішчэньне інструмэнтаў, звальненьні», — гаворыцца ў заяве.

«Пісьменьнікі, мастакі і журналісты Беларусі пачалі пратэставаць супраць вынікаў жнівеньскіх выбараў. Замест таго, каб вырашаць гэтае пытаньне, урад пачаў арыштоўваць, пагражаць і запужваць, не шкадуючы нікога. Нашыя сябры ў Беларускім ПЭН-цэнтры таксама сталі часткай барацьбы і зазналі ціск. Нават нацыянальны скарб Беларусі, ганаровы віцэ-прэзыдэнт PEN International Сьвятлана Алексіевіч, атрымала пагрозы», — заявіў старшыня камітэту «Пісьменьнікі ў турме» Саліл Трыпаці.

«Пісьменьнікі і дзеячы мастацтва ў Беларусі знаходзяцца ў цэнтры мірнага супраціву парушэньням у краіне і праз літаратуру, мастацкія творы, музыку і тэатральныя выступленьні паказваюць злоўжываньні з боку рэжыму Лукашэнкі», — заявіла прэзыдэнт ПЭН-клюбу Джэніфэр Клемэнт.

Міжнародны ПЭН-клюб шакаваны нападамі ўлады на творцаў і патрабуе неадкладна іх спыніць, а таксама вызваліць затрыманых, кампэнсаваць іх фізычныя і маральныя пакуты, аднавіць звольненых на працы.

Рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў і журналістаў. Што важна ведаць

  • Праваабаронцы «Вясны» задакумэнтавалі больш за 500 сьведчаньняў катаваньняў.
  • Больш за 30 000 чалавек былі затрыманыя.
  • На пратэстоўцаў завялі больш за 900 крымінальных спраў.
  • Журналісты ў Беларусі адседзелі ўжо больш за 500 дзён адміністрацыйнага арышту.
  • Зафіксавана больш за 400 парушэньняў правоў журналістаў.
  • У краіне 144 палітычныя вязьні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG