Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пэдыятра асудзілі на 12 сутак арышту


Марш людзей з інваліднасьцю, 5 лістапада

Лекара-пэдыятра 4-й ГДКП Менску Дзьмітрыя Палія Маскоўскі суд Менску асудзіў 6 лістапада на 12 сутак арышту.​ Пра гэта піша тэлеграм-канал «Белые халаты».​

Суд палічыў Палія вінаватым ва ўдзеле ў незаконным масавым мерапрыемстве. Цяпер лекар у ізалятары на Акрэсьціна. Затрымалі яго 5 лістапада на маршы людзей зь інваліднасьцю.

Палій прысутнічаў на маршы ў якасьці мэдыка-валянтэра. Пасьля завяршэньня маршу перастаў выходзіць на сувязь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG