Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На страйкоўцаў з БМЗ завялі крымінальную справу за масавыя беспарадкі


БМЗ, архіўнае фота
БМЗ, архіўнае фота

2 лістапада на групу работнікаў Беларускага мэталюргічнага заводу завялі крымінальную справу паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (правядзеньне незаконных групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, і непадпарадкаваньне законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады).

У пастанове пералічаны чатыры работнікі БМЗ і «іншыя нявызначаныя асобы».

Справа тычыцца падзей 17 жніўня. Тады работнікі БМЗ спрабавалі пачаць страйк і спынілі на час працу ўсіх трох доменных печаў.

Дыялёгу з кіраўніцтвам тады не атрымалася, працоўныя крычалі «Забастоўка!» Кіраўніцтва заводу сказала, што не забараняе страйку – гэта права працоўных, але трэба, каб яны сабралі подпісы. Работнікі пайшлі актыўна зьбіраць подпісы па цэхах, перагарадзілі дарогу транспарту з мэталяломам, прыпынілі працу трох печаў.

Пазьней намесьнік прэм'ер-міністра Юры Назараў заявіў, што страты ад прыпыненьня працы печаў склалі 1,5 мільёна рублёў. Назараў сьцьвярджаў, што на БМЗ «прарваліся вонкавыя сілы і спынілі на дзьве гадзіны тэхналягічную апэрацыю загрузкі печаў».

У пастанове СК гаворыцца, што ад такіх дзеяньняў работнікаў прадпрыемства пацярпела страты на 1088 рублёў і 29 капеек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG