Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікалі беларускія ўлады спыніць ціск на апазыцыю і правесьці новыя выбары


Майк Пампэо, архіўнае фота

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і прыслухацца да патрабаваньняў народу правесьці новыя выбары, паведаміў «Голас Амэрыкі».

«Нас па-ранейшаму натхняюць стойкасьць і годнасьць беларускага народу. Злучаныя Штаты па-ранейшаму заклікаюць беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і прыслухацца да патрабаваньняў беларускага народу правесьці свабодныя і справядлівыя выбары пад незалежным назіраньнем», — заявіў дзяржсакратар.

Пампэо лічыць, што рэкамэндацыі, выкладзеныя ў апублікаваным дакладзе АБСЭ, могуць стаць плянам, якім улады Беларусі павінны скарыстацца для выхаду з крызісу.

У АБСЭ прапануюць:

  • заснаваць сумесную назіральную місію з удзелам Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека;
  • пакласьці канец гвалту над уласным народам;
  • прыцягнуць да адказнасьці ўсіх вінаватых за ўчыненыя парушэньні;
  • вызваліць усіх несправядліва затрыманых:
  • пачаць канструктыўны дыялёг з прадстаўнікамі палітычнай апазыцыі і грамадзкай супольнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG