Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з канцлерам Аўстрыі Сэбастыянам Курцам. ФОТА


Сьвятлана Ціханоўская з канцлерам Аўстрыі Сэбастыянам Курцам, Вена, 5 лістапада.

Сьвятлана Ціханоўская ў Вене сустрэлася з кіраўніком ураду Аўстрыі Сэбастыянам Курцам.

Як паведамляе яе прэсавая служба, падчас сустрэчы ў фармаце тэт-а-тэт Сэбастыян Курц выказаў салідарнасьць зь беларускім народам.

Бакі абмеркавалі спосабы мірнага вырашэньня палітычнага і эканамічнага крызісу ў Беларусі і магчымую ролю Аўстрыі ў гэтым працэсе.

Сьвятлана Ціханоўская выказала падзяку канцлеру за цьвёрдую пазыцыю Аўстрыі ў пытаньнях непрызнаньня легітымнасьці Аляксандра Лукашэнкі і ўвядзеньня пэрсанальных санкцый супраць памагатых рэжыму, паведамляе яе прэсавая служба.

Пасьля сустрэчы Святлана Ціханоўская наведала месца нядаўняга тэракту ў Вене і ўсклала кветкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG